Сустрэча з гродзенскай пісьменніцай Салата Ірынай Аркадзьеўнай
28.02.202427 лютага 2024 года, напярэдадні Сусветнага дня пісьменніка, адбылася сустрэча вучняў IV класаў з гродзенскай беларускай пісьменніцай Салата Ірынай Аркадзьеўнай, арганізаваная бібліятэкарамі ўстановы. Дзеці з непрытоенай зацікаўленасцю слухалі госцю, якая расказала пра свае першыя спробы пяра, пра свае ўзнагароды за ўдзелы ў конкурсах, пра ўнукаў, якія натхняюць на напісанне твораў. Вучні разам з Ірынай Аркадзьеўнаў вандравалі па старонках яе кніг: ”Мой край лясны – мая Радзіма”, “Акварэлі пачуццяў”, “Вясновыя адкрыцці Ганначкі і Кастусіка”, “Казка пра чароўныя лялькі і іх начныя размовы”…). Пісьменніца пранікнена чытала з іх казкі, апавяданні (“Самая адукаваная птушка”, “Спаборніцтвы” і інш.). Зачаравала дзяцей казка “Лялькі з беларускага куфэрка”. Вучні пазнаёміліся з цудоўным светам забаўляльных, абярэгавых і абрадавых лялек, даведаліся пра іх паходжанне і прызначэнне.
Пад час мерапрыемства дзеці задавалі Ірыне Салаце пытанні, на якія яна з задавальненнем адказвала.
Вучні набылі кнігі з аўтографам пісьменніцы, сфатаграфаваліся на памяць разам з госцяй.
Была аформлена кніжная выстава “Пісьменнікі Гродзеншчыны”, якая папоўнілася яшчэ адной кнігай "Лялькі з беларускага куфэрка", якую Ірына Салата падарыла школьнай бібліятэцы на памяць аб сустрэчы.
Дзякуем пісьменніцы за змястоўную і цікавую сустрэчу і жадаем моцнага здароўя і творчага натхнення!